Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 18:22

Мірны і Х'юі выйшлі ў другі раўнд "Ралан Гарос"

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі паспяхова стартавалі на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларуска-філіпінскі тандэм абыграў італьянскі дуэт Фабіа Фаніні / Андрэас Сэпі - 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), 6:1. У наступным крузе спаборніцтваў на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" Мірны і Х'юі, пасеяныя пад 10-м нумарам, згуляюць з літоўска-чэшскай парай Рычардас Беранкіс / Лукаш Росал.

Максім Мірны выступіць і ў спаборніцтвах змешаных пар у дуэце з кітаянкай Юнг-Жчан Чан. У стартавым матчы іх апанентамі будуць румынскія тэнісісты былы партнёр Мірнага па парных турнірах Хорыя Тэкау і Сімона Халеп.

Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" складае 32 млн еўра. Цяперашняе французскае першынство завершыцца 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі