Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2017, 09:06

Мінскія "Цмокі" з паражэння стартавалі ў розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" няўдачна пачалі выступленне ў групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку квартэта F чэмпіёны Беларусі ўступілі ў Мінску гасцям з бельгійскага клуба "Шарлеруа" з лікам 76:78 (19:12, 23:21, 19:22, 15:23). Гаспадары нядрэнна правялі першую палову сустрэчы, пайшоўшы на вялікі перапынак з перавагай у 9 ачкоў. Пасля аднаўлення гульні госці сталі дзейнічаць больш агрэсіўна і ў чацвёртай чвэрці змаглі не толькі дагнаць сапернікаў, але і выйсці наперад - 64:63. "Драконы" тут жа перахапілі ініцыятыву і зноў былі наперадзе, але некалькі памылак у атацы і абароне ў самым канцы не далі магчымасці камандзе Аляксандра Круцікава дабіцца поспеху. У выніку крыўднае паражэнне з розніцай у два балы. Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў Мікіта Мешчаракоў, які набраў 16 ачкоў.

Наступны матч у гэтым турніры падапечныя Аляксандра Круцікава правядуць 25 кастрычніка ў гасцях у ізраільскага клуба "Бней Герцлія", які 18 кастрычніка гуляў на выездзе супраць венгерскай "Альбы". У другі групавы раўнд выйдуць па дзве лепшыя каманды з 8 папярэдніх груп.

Перад другім турам Кубка ФІБА-Еўропа мінскія "драконы" 22 кастрычніка прымуць на сваёй арэне казахстанскую "Астану" ў матчы Адзінай лігі ВТБ. У двух стартавых турах гэтых спаборніцтваў "Цмокам" давялося згуляць у гасцях у двух лепшых клубаў мінулага сезона. Спачатку мінчане ўступілі віцэ-чэмпіёнам падмаскоўным "Хімкам" - 55:83, а затым прайгралі пераможцу "банкаўскага" турніру маскоўскаму ЦСКА - 54:90.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі