Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2016, 11:39

Мінскія "Цмокі" выступяць у пілотным турніры баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" у новым сезоне прымуць удзел у новым праекце ФІБА Еўропа - Лізе чэмпіёнаў. Гэты праект плануецца як альтэрнатыва камерцыйнай Еўралізе, у якую гуляюць лепшыя клубы Старога Свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшы беларускі клуб апошніх гадоў стартуе з першага кваліфікацыйнага раўнда. Там жа выступяць яшчэ 15 каманд: "Порту", "Бенфіка" (абедзве - Партугалія), "Арадзя", "Клуж" (абедзве - Румынія), "Ювентус" (Літва), "Сёдэртэлье" (Швецыя), "Катая" (Фінляндыя), "Гронінген" (Нідэрланды), "Ігакея" (Боснія і Герцагавіна), "Морнар" (Чарнагорыя), "Прыевідза" (Славакія), "Рыльскі" (Балгарыя), "Тарту" (Эстонія), "Бакен" (Данія), АЕК (Кіпр). Жараб'ёўка першай стадыі кваліфікацыі пройдзе 21 ліпеня ў Мюнхене, а першыя матчы адбудуцца 27 верасня.

Васьмёрка пераможцаў першага круга далучыцца да васьмі больш рэйтынгавых клубаў - "Акадэмік" (Балгарыя), "Іроні Нахар" (Ізраіль), "Сольнак" (Венгрыя), "Ушак" (Турцыя), "Шарлеруа" (Бельгія), "Варэзэ" (Італія), "Бешыкташ" (Турцыя), "Людвігсбург" (Германія), разам з якімі правядзе другі раўнд кваліфікацыі.

Яго трыумфатары з кастрычніка 2016 года па люты 2017-га выступяць на групавым этапе, месцы ў якім без адбору атрымалі 24 вядучыя клубы, а ўсе няўдачнікі першага і другога кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў прадоўжаць міжнародны сезон у розыгрышы Еўракубка ФІБА.

Прызавы фонд наваспечанай Лігі чэмпіёнаў складзе каля $2,3 млн. Арганізатары мяркуюць, што сума можа павялічыцца, калі будуць прыцягнуты дадатковыя спонсары. Аднак у любым выпадку канкурэнт ЛЧ - Еўраліга - у фінансавым плане пакуль намнога больш прывабная. Яе ўдзельнікам гарантуецца прызавы фонд не меншы за 30 млн евро.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі