Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2017, 10:46

Мінскія "Цмокі" выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прабіліся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, узяўшы верх над косаўскай "Прышцінай", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

21 верасня ў дамашнім паядынку стартавага этапу кваліфікацыі мінчане сустрэлі ўпартае супраціўленне з боку гасцей, але здолелі дабіцца перамогі - 89:74 (19:17, 21:22, 23:15, 26:20). Першую палавіну сустрэчы падапечныя Аляксандра Круцікава выйгралі з мінімальнай розніцай у ліку - 40:39, а пасля перапынку павялічылі сваю перавагу і ў выніку перамаглі. Самым рэзультатыўным у складзе "драконаў" стаў Мікіта Мешчаракоў, які набраў 21 ачко. У гасцявым матчы, праведзеным 19 верасня ў Прышціне, чэмпіёны Беларусі выйгралі з розніцай 7 балаў - 57:50.

Наступным сапернікам беларускай дружыны будзе чэмпіён Украіны кіеўскі клуб "Будзівельнік". Першы матч адбудзецца 24 верасня ў Мінску, у адказ - 26 верасня ва ўкраінскай сталіцы. Пераможца гэтых сустрэч у 3-м крузе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў двойчы сустрэнецца з французскім "Нантэрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі