Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2017, 18:33

Мінскія "Цмокі" пацярпелі 16-е паражэнне ў матчах Адзінай лігі ВТБ

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі 16-ы матч у Адзінай лізе ВТБ, уступіўшы на сваёй пляцоўцы краснаярскаму "Енісею", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшняя сустрэча стала для "драконаў" першай пад кіраўніцтвам новага настаўніка Аляксандра Круцікава, які таксама з'яўляецца галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. У трох чвэрцях мінчане выйгралі ў гасцей, але правал у другой дзесяцімінутцы розніцай 14 ачкоў звёў на нішто ўсе намаганні, і ў выніку "Цмокі" прайгралі з лікам 78:86 (22:19, 12:26, 21:19, 23:22). У складзе беларускай дружыны самым рэзультатыўным стаў амерыканскі легіянер Джасцін Грэй, які набраў 17 ачкоў.

Мінскім "Цмокам" засталося правесці чатыры паядынкі "банкаўскага" турніру: дома з пермскай "Пармай" (2 красавіка) і "Ніжнім Ноўгарадам" (16 красавіка) і ў гасцях у лідара Адзінай лігі ВТБ маскоўскага ЦСКА (10 красавіка) і краснадарскага клуба "Лакаматыў-Кубань" (23 красавіка). Цяпер у актыве мінчан чатыры перамогі ў 20 праведзеных паядынках і 12-е месца сярод 13 удзельнікаў турніру. У плэй-оф па выніках рэгулярнага сезона выйдуць восем лепшых каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі