Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2016, 09:23

Мінскія "Крумкачы" прайгралі футбалістам "Слуцка" ў матчы чэмпіянату Беларусі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Крумкачы" пасля дзвюх перамог запар пацярпелі паражэнне ад футбалістаў "Слуцка" ў матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы ў гасцях, "Крумкачы" ў першым тайме мелі перавагу, але Вячаслаў Глеб і яго партнёры па камандзе не змаглі рэалізаваць выгадныя моманты. Пасля перапынку футбалісты "Слуцка" перахапілі ініцыятыву і ў хуткім часе забілі два галы ў вароты Андрэя Федарэнкі - на 65-й мінуце вызначыўся Дзмітрый Шчагрыковіч, а праз 9 мінут Аляксандр Быліна ўстанавіў канчатковы рэзультат - 2:0. Дзякуючы гэтай вікторыі "Слуцк" пакінуў апошняе месца ў турнірнай табліцы.

Рэзультаты іншых сустрэч гэтага тура:

"Славія" (Мазыр) - "Нёман" (Гродна) - 1:0 (Кавалеўскі, 64),

"Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Брэст) - 3:1 (Януш, 32, з пенальці, Кузьмянок, 43, Старгародскі, 51; Чыж, 34),

"Дынама" (Мінск) - "Віцебск" - 1:0 (Прамудраў, 8),

"Нафтан" (Наваполацк) - "Граніт" (Мікашэвічы) - 1:1 (Лебедзеў, 36; Бабыр, 28),

"Гарадзея" - "Мінск" - 1:2 (Пятроў, 90; Шаўчэнка, 57, Ковель, 73),

У сераду, 25 мая, уладальнік Кубка Беларусі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прыме на сваім полі бабруйскую "Белшыну", а 7 ліпеня праграма гэтага тура завершыцца сустрэчай лідара першынства барысаўскага БАТЭ з "Іслаччу".

Становішча каманд:

1. БАТЭ - 19 ачкоў (8 матчаў; розніца мячоў - 21-11),

2. "Дынама" (Мінск) - 14 (9; 12-10),

3. "Шахцёр" - 14 (9; 10-8),

4. "Крумкачы" - 14 (9; 10-9),

5. "Мінск" - 14 (9; 12-12),

6. "Іслач" - 13 (8; 11-10),

7. "Тарпеда-БелАЗ" - 12 (7; 8-5),

8. "Граніт" - 12 (9; 10-8),

9. "Славія" - 12 (9; 12-13),

10. "Віцебск" - 10 (9; 9-8),

11. "Белшына" - 10 (8; 14-13),

12. "Гарадзея" - 9 (9; 5-8),

13. "Нафтан" - 9 (9; 7-11),

14. "Слуцк" - 9 (9; 7-11),

15. "Дынама" (Брэст) - 8 (8; 11-17),

16. "Нёман" - 6 (9; 5-10).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі