Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Мінская "Сталіца" выйшла ў элітны раўнд Кубка УЕФА па міні-футболе

Спорт 13.10.2017 | 09:43
У час матчу. Фота МФК "Сталіца"
У час матчу. Фота МФК "Сталіца"

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская "Сталіца" атрымала другую перамогу на дамашнім адборачным турніры Кубка УЕФА па міні-футболе і выйшла ў элітны раўнд кваліфікацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім туры спаборніцтваў кваліфікацыйнай групы 1 у мінскім палацы спорту "Уручча" чэмпіёны Беларусі ўзялі верх над італьянскай "Пескарай" з лікам 6:4. Гаспадары вырашылі згуляць другім нумарам, і гэта тактыка прынесла ім поспех. Госці з Італіі больш валодалі мячом, шмат атакавалі, але добра згуляў галкіпер мінчан Дзмітрый Палякоў, які не раз выратоўваў каманду ад гола. Па два мячы ў складзе мінчан забілі Марэна і Тарас Каралішын, па разе вызначыліся Мікалай Грыцына і Ігар Шчэрбіч. У першым матчы падапечныя Андрэя Толмача перайгралі маскоўскае "Дынама" - 5:3.

У заключны дзень спаборніцтваў, 14 кастрычніка, "Сталіца" і казахстанскі "Кайрат" у вочнай сустрэчы вызначаць пераможцу квартэта. Госці з Алматы таксама маюць у сваім актыве дзве вікторыі - над "Пескарай" з лікам 5:1 і "Дынама" - 7:2. Каманды з Італіі і Расіі ў суботнім паядынку вызначаць уладальніка трэцяй пуцёўкі ў элітны раўнд адбору.

Турнірнае становішча перад заключным турам: "Кайрат" - 6 ачкоў (розніца мячоў - 12-3), "Сталіца" - 6 (11-7), "Пескара" - 0 (5-11), "Дынама" - 0 (5-12).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.