Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 кастрычніка 2017, 09:04

Мінская "Сталіца" перамагла маскоўскае "Дынама" на старце кваліфікацыі Кубка УЕФА па міні-футболе

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская "Сталіца" пераможна пачала дамашні адборачны турнір Кубка УЕФА па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Двухразовыя чэмпіёны Беларусі ў сваім першым паядынку кваліфікацыйнай групы 1 на пляцоўцы мінскага палаца спорту "Уручча" перайгралі гасцей з маскоўскага "Дынама" з лікам 5:3. У сярэдзіне другога тайма мінчане прайгравалі 1:3, але змаглі пераламаць ход матчу і вырвалі перамогу. У складзе "Сталіцы" мячы забілі Марэна, Аляксандр Чэрнік, Міхаіл Грыцына, Міхаіл Гарбенка і Аляксандр Альшэўскі.

Сёння падапечныя Андрэя Толмача сустрэнуцца з італьянскай "Пескарай", якая ў стартавым туры ўступіла казахстанскаму "Кайрату" з Алматы з лікам 1:5. У іншым сённяшнім матчы згуляюць "Дынама" і "Кайрат".

Сустрэча "Сталіцы" і "Пескары" будзе паказана ў прамым эфіры телеканала "Беларусь 5" у 20.25.

У наступны раўнд выйдуць 3 лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі