Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2016, 10:24

Мінскае "Дынама" выйшла ў 3-і раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы, "Шахцёр" выбыў з барацьбы

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" змаглі прабіцца ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы, салігорскі "Шахцёр" выбыў з барацьбы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане, якія выступалі ў Дубліне супраць "Сэнт-Патрыкса" пад кіраўніцтвам новага настаўніка Сяргея Бароўскага, адкрылі лік на 18-й мінуце пасля ўдару Глеба Расадкіна, якому асісціраваў Уладзімір Карыцька - 1:0. Гэты гол быў адзіным, і дынамаўцы ідуць далей. У першай сустрэчы гэтых каманд у Мінску была зафіксавана нічыя - 1:1. У наступным раўндзе кваліфікацыі другога па рангу кантынентальнага турніру "Дынама" сустрэнецца з сербскай "Вайводзінай", якая абыграла валійскі клуб "Конас-Кі" - 1:0 (дома) і 2:1 (у гасцях).

Салігорскі "Шахцёр" пасля дамашняй нічыёй са славенскім "Дамжале" (1:1) першы тайм гасцявога паядынку правёў невыразна і на 35-й мінуце гульні прапусціў гол ад Марка Алвіра. Пасля перапынку гарнякі актывізаваліся, і на 61-й мінуце цэлі дасягнуў удар Дзяніса Лапцева - 1:1. Аднак нічыйны лік пратрымаўся ўсяго 8 мінут - Жан Маер другі раз трапіў у вароты Уладзіміра Бушмы - 2:1. У астатні гульнявы час шанцы вызначыцца мелі ігракі абедзвюх каманд, але мяч больш у варотах не пабываў. Наступным сапернікам "Дамжале" будзе англійскі "Вест Хэм" з Лондана.

Уладальнік Кубка Беларусі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" насуперак песімістычным прагнозам упэўнена прайшло ў 3-ці раўнд, двойчы перамогшы венгерскі "Дэбрэцэн" - 2:1 (у гасцях) і 1:0 (дома). Цяпер падапечным Ігара Крывушэнкі трэба будзе сустрэцца з аўстрыйскім "Рапідам" з Вены.

Матчы 3-га кваліфікацыйнага круга адбудуцца 28 ліпеня і 4 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі