Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінскае "Дынама" перамагло "Луч" у матчы 7-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Спорт 15.05.2018 | 12:13
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Мінск""
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Мінск""

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" абыгралі сталічны "Луч" з лікам 3:1 у заключным матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лік у гульні на полі САК "Алімпійскі" быў адкрыты перад самым перапынкам, калі вызначыўся дынамаўскі форвард Антон Сарока, які прапусціў чатыры папярэднія матчы. У другім тайме на 58-й хвіліне Ураш Нікаліч падвоіў вынік, праз 20 хвілін Уладзімір Хвашчынскі забіў трэці гол, а на 81-й хвіліне паўабаронца "Луча" Ягор Сямёнаў забіў адзін мяч.

Пасля сямі гульняў мінскія дынамаўцы набралі 17 ачкоў і займаюць другое месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе барысаўскі БАТЭ, у якога максімальны паказчык - 21 бал з 21 магчымага. На трэцім месцы - футбалісты "Слуцка", якія набралі 14 ачкоў, 12 маюць жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і гродзенскі "Нёман", на бал менш у "Віцебска".

Цэнтральным паядынкам 8-га тура стане сустрэча паміж мінскім "Дынама" і БАТЭ, яна адбудзецца 23 мая на полі сталічнага стадыёна "Трактар".

Раней, 19 мая, на магілёўскім стадыёне "Спартак" адбудзецца вырашальны матч розыгрышу Кубка Беларусі, у якім БАТЭ будзе сапернічаць з брэсцкім "Дынама".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.