Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 снежня 2017, 09:07

Мінскае "Дынама" перамагло лідара чэмпіянату КХЛ піцерскі СКА па булітах

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ў гасцях лідара чэмпіянату КХЛ піцерскі СКА з лікам 3:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля паўзы ў календары Кантынентальнай хакейнай лігі і некалькіх змяненняў у складзе мінчане прыехалі ў Санкт-Пецярбург зусім не ў статусе фаварыта. Аднак падапечныя Гордзі Дуаера прадэманстравалі байцоўскі характар і атрымалі перамогу.

СКА (Санкт-Пецярбург) - "Дынама-Мінск" - 2:3 ПБ (0:0, 1:1, 1:1, 0:0, 0:1).

Санкт-Пецярбург. Лядовы палац. 12801 глядач.

СКА: Каскінен (Шасцёркін); Гаўрыкаў - Рундблад, Кавальчук - Дацюк - Калінін; Хафізулін - Херслі, Гусеў - Шыпачоў - Плотнікаў; Якаўлеў - Бялоў, Шырокаў - Каскіранта - Торэсен; Галянюк - Зуб, Барабанаў - Каблукоў - Кетаў.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў), Граньяні - Дзянісаў (к), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Осіпаў, Паўловіч - Кавыршын - Сцяпанаў; Хенкель - Лісавец, Лінгле - Кітараў - Парфеявец; Дрозд - Волкаў - Кагалёў; Знахарэнка, Буйніцкі.

Шайбы: 1:0 - Кавальчук (Рундблад, Калінін, 22.37). 1:1 - Скіле (Корабаў, 28.18). 1:2 - Корабаў (Парфеявец, Сцяпанаў, 50.14). 2:2 - Кавальчук (Дацюк, Барабанаў, 56.36). 2:3 - Скіле (65.00, вырашальны буліт).

Кідкі: 32 - 39.

Штраф: 4 - 2.

У складзе "зуброў" дэбютаваў Максім Парфеявец, які падпісаў пробны кантракт з камандай. Мінчане нягледзячы на фаварыцкі статус гаспадароў пастараліся з першых хвілін навязаць сваю гульню. Перспектыўны момант для ўзяцця варот меў Куінтан Хаўдэн. Небяспечна кідалі Джасцін Фантэйн і Джэк Скіле. Першае звяно атакі "Дынама" ні ў чым не ўступала знакамітым ігракам у складзе СКА.

Аднак пасля перапынку на 23 хвіліне Ілья Кавальчук своечасова згуляў на перахопе шайбы і адправіў яе ў вароты -1:0. Знакамітыя Павел Дацюк і Ілья Кавальчук прадаўжалі востра атакаваць, але на 29 хвіліне піцерцы не ўсачылі за вострым контрвыпадам Джэка Скіле, які зрабіў лічбы на табло роўнымі - 1:1. У сярэдзіне трэцяга перыяду госці зусім непрыемна здзівілі 12 тыс. балельшчыкаў СКА. Максім Парфеявец пазмагаўся за шайбу, зрабіў перадачу на Андрэя Сцяпанава, а форвард прадаставіў магчымасць Дзмітрыю Корабаву нанесці кідок - 2:1. Утрымаць пераможны лік да канца трэцяга перыяду беларускай камандзе не ўдалося. Ілья Кавальчук стаў аўтарам галявога дубля на 57-й хвіліне. Дадатковыя пяць хвілін матчу пераможцу не выявілі, а ў серыі булітаў удача ўсміхнулася "Дынама". Джэк Скіле перайграў Міка Каскінена - 3:2.

Чарговы матч у чэмпіянаце КХЛ беларуская каманда правядзе 21 снежня на выездзе супраць яраслаўскага "Лакаматыва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі