Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2019, 19:55

Мінскае "Дынама" пацвердзіла падпісанне кантракта з канадскім форвардам Раянам Спунерам

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва мінскага "Дынама" пацвердзіла падпісанне кантракта з канадскім хакеістам Раянам Спунерам. Такая інфармацыя размешчана на сайце "зуброў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Навабранец з Канады падпісаў са сталічным клубам аднабаковы кантракт да канца сезона. Раян Спунер пачынаў сваю кар'еру ў камандзе з Атавы. Хакеіст неаднаразова выклікаўся ў юніёрскую зборную Канады, за якую згуляў 6 матчаў на чэмпіянаце свету, паказаўшы рэзультатыўнасць (2+0).

На драфце НХЛ Раяна Спунера задрафтаваў "Бостан бруінс", за які ён упершыню згуляў у сезоне 2012/13. Праз тры гады хакеіст канчаткова замацаваўся ў складзе "Бостана". У сезоне 2015/16 форвард набраў 49 ачкоў (13+36) у 80 матчах рэгулярнага сезона НХЛ. У кар'еры канадца таксама выступленні за "Нью-Ёрк рэйнджэрс", "Эдмантан ойлерз" і "Ванкувер Кэнакс". Увогуле канадзец правёў у НХЛ 325 матчаў, у якіх набраў 167 ачкоў (48+119). У Амерыканскай хакейнай лізе Раян Спунер згуляў 157 матчаў (142 ачкі, 41+101). Цяперашні сезон ён пачынаў у швейцарскім "Лугана", за які згуляў тры матчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі