Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2016, 09:44

Мінскае "Дынама" на выездзе згуляла ўнічыю з сербскай "Вайводзінай" у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты Мінскага "Дынама" згулялі ўнічыю ў гасцявой сустрэчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы ў Нові-Садзе супраць сербскай "Вайводзіны" падапечныя Сяргея Бароўскага прапусцілі гол на 29-й мінуце гульні і доўга не маглі адыграцца. Толькі ў канцы паядынку, калі да фінальнага свістка заставалася менш як 10 мінут, Яўген Буднік, які выйшаў на замену, эфектным ударам аднавіў раўнавагу ў ліку - 1:1.

Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" прымалі на сваім полі аўстрыйскі "Рапід" з Вены і таксама завяршылі сустрэчу ўнічыю - 0:0.

Сустрэчы ў адказ за выхад у плэй-оф кваліфікацыі другога па рангу кантынентальнага турніру адбудуцца 4 жніўня.

У галоўным клубным турніры Старога Свету - Лізе чэмпіёнаў - барысаўскі БАТЭ ў стартавым паядынку 3-га круга кваліфікацыі адолеў на полі "Барысаў-Арэны" гасцей з ірландскага "Дандолка" з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол у актыве Міхаіла Гардзейчука, які вызначыўся на 70-й мінуце сустрэчы пасля перадачы Аляксандра Глеба. Паядынак у адказ адбудзецца 2 жніўня ў Дандолку. Пераможца двухраўндавай дуэлі забяспечыць сабе месца на групавым этапе Лігі Еўропы і прадоўжыць барацьбу за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі