Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2017, 16:43

Мінскае "Дынама" і шэсць іншых клубаў Беларусі ўвайшлі ў лік 250 лепшых хакейных каманд Еўропы

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" і шэсць іншых клубаў Беларусі ўвайшлі ў лік 250 лепшых хакейных каманд Еўропы па версіі аўтарытэтнага французскага хакейнага партала, паведамляе БЕЛТА.

Беларускі прадстаўнік у КХЛ, паводле версіі hockeyarchives.info, размясціўся на 27-м месцы - 40,23 бала, узняўшыся на 25 пазіцый у параўнанні з мінулым годам. Тры першыя месцы рэйтынгу займаюць расійскія клубы Кантынентальнай хакейнай лігі. Лідзіруе піцерскі СКА - 65,38, далей ідуць магнітагорскі "Металург" (56,47) і маскоўскі ЦСКА (55,18).

Чэмпіён Беларусі ў экстралізе гродзенскі "Нёман" займае 125-е месца (13,73 ачкі). Мінскае "Юнацтва" размясцілася 129-ым у спісе (13,65), "Гомель" - на 179-й пазіцыі (10,02), "Шахцёр" - 186-ы, набраўшы 9,54 бала. У рэйтынгу 250 лепшых хакейных клубаў таксама "Дынама-Маладзечна" (224-е месца; 7,73 бала) і ХК "Ліда" (239-е; 7,31 бала).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі