Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2018, 11:33

Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" перамаглі на старце футбольнай Лігі Еўропы

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбольныя клубы паспяхова правялі 12 ліпеня стартавыя паядынкі першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты мінскага "Дынама" гулялі ў гасцях у ірландскага "Дэры Сіці" і адкрылі лік ужо на 2-й мінуце пасля гола харвацкага легіянера Ніно Галавіча. У другім тайме Уладзімір Хвашчынскі ўстанавіў канчатковы вынік - 2:0.

Салігорскі "Шахцёр" таксама на выездзе сапернічаў з валійскай камандай "Конас-Кі" і ў першым тайме двойчы паразіў вароты гаспадароў. На 21-й мінуце вызначыўся Макс Эбонг, а праз 13 мінут яго пачын падтрымаў Эліс Бакай. Пасля перапынку Міхаіл Шыбун забіў трэці мяч, а незадоўга да фінальнага свістка гаспадары скарацілі разрыў, рэалізаваўшы пенальці, - 3:1 на карысць беларускай дружыны.

Паядынкі ў адказ беларускія клубы правядуць на сваіх палях 19 ліпеня, прычым мінчане плануюць згуляць на абноўленым стадыёне "Дынама".

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў Лізе Еўропы ўладальнік Кубка краіны брэсцкае "Дынама" пачне выступленне з 2-га раўнда кваліфікацыі. 26 ліпеня брастаўчане прымуць грэчаскі "Атромітас" на сваім полі, а 2 жніўня згуляюць у Афінах.

У галоўным клубным турніры Старога Свету Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ стартуе з 2-га круга. Сапернікам барысаўчан будзе пераможца пары 1-га кваліфікацыйнага раўнда ХІК (Фінляндыя) - "Вікінгур" (Фарэрскія астравы). Іх першая сустрэча завяршылася гасцявой перамогай фінскай каманды з лікам 2:1. Гульня ў адказ пройдзе 17 ліпеня ў Хельсінкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі