14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі другую дамашнюю перамогу запар у чэмпіянаце КХЛ, абыграўшы на лёдзе "Мінск-Арэны" тальяцінскую "Ладу" з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля перамогі 11 верасня над чалябінскім "Трактарам" (3:0) мінчане паспяхова правялі другую гульню запар.
"Дынама-Мінск" - "Лада" (Тальяці) - 2:0 (0:0, 2:0, 0:0)
Мінск. "Мінск-Арэна". 9 291 глядач.
"Дынама-Мінск": Энрат; Шынкевіч - Граньяні, Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Лісавец - Корабаў, Шаранговіч - Кавыршын - Мацярухін; Хенкель - Дзюкаў, Лінгле - Кулакоў - Сцяпанаў; Кітараў - Волкаў - Паўловіч (к); Дрозд, Буйніцкі.
"Лада": Лазушын; Вараб'ёў - Генаўэй, Філатаў - Новатны - Белавусаў; Гуркін - Яжоў, Маструкоў - Зярноў - Бабенка; Кастраміцін - Сотніекс, Несцераў - Капусцін - Скараходаў; Бачараў - Ахметаў - Стральцоў; Дзякаў, Рахімулін.
Шайбы: 1:0 - Лісавец (Мацярухін, 21.34, у большасці). 2:0 - Хаўдэн (Фантэйн, Скіле, 26.24, у большасці).
Кідкі: 22 -20.
Штраф: 8 - 6.
У стартавым складзе гаспадароў пляцоўкі не аказалася нападніка Артура Гаўруса. Аднак нападзенне "зуброў" у гэтым паядынку прайшло на добрым узроўні. Тройка форвардаў Скіле - Хаўдэн - Фантэйн усё лепш узаемадзейнічае на лёдзе са старту сезона: у дынамаўцаў з'явілася скорасць, часцей каля варот сапернікаў у ходзе гульні ўзнікаюць небяспечныя моманты.
Першы перыяд сустрэчы з "Ладай" абышоўся без галоў. Падапечныя Гордзі Дуаера значна ўзмацнілі націск на вароты гасцей у другім перыядзе. На 22-й хвіліне гульні цэлі дасягнуў дакладны кідок ад сіняй лініі Яўгена Лісаўца. У гэты момант беларуская каманда дзейнічала ў большасці. Праз пяць хвілін "Дынама" зноў рэалізавала колькасную перавагу: тройка легіянераў Скіле, Фантэйн і Хаўдэн паспяхова разыграла камбінацыю - 2:0.
У заключныя дваццаць хвілін матчу дынамаўцы прадаўжалі дамінаваць на пляцоўцы, але тальяцінцы пастараліся больш строга згуляць у абароне.
Перамога над "Ладай" дапамагла камандзе Гордзі Дуаера значна ўмацаваць пазіцыі ў турнірнай табліцы. Цяпер у "Дынама" пасля дзесяці гульняў 11 ачкоў, і яны займаюць восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінчане правядуць 15 верасня. У гэты дзень на "Мінск-Арэне" яны прымуць сапернікаў з екацярынбургскага "Аўтамабіліста". Завершыцца дамашняя серыя для "зуброў" 17 верасня сустрэчай з магнітагорскім "Металургам".-0-