Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 17:20

Мінск жыве II Еўрапейскімі гульнямі - украінскі журналіст

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні стварылі ў Мінску атмасферу свята, гэта адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА ўкраінскі журналіст Ігар Чамярыс.

"У вас у краіне бываю перыядычна, апошні раз наведваў беларускую сталіцу гадоў сем таму. З-за вялікага аб'ёму работы пакуль не ўдалося паглядзець выдатныя мясціны, у асноўным знаходжуся на спартыўных аб'ектах. Тым не менш вельмі адчуваецца, што Гульні стварылі ў Мінску атмасферу свята, - сказаў ён. - Горад прыгожы, дагледжаны, чысты, з выдатнай інфраструктурай, жыве II Еўрапейскімі гульнямі. Думаю, Беларусі пад сілу прыняць і Алімпіяду".

Украінскі трэнер па боксе Віталь Знак звярнуў увагу на выдатную арганізацыю спаборніцтваў і добрыя ўмовы пражывання атлетаў. "Прыемна здзіўлены, колькі ўсяго робіцца для атлетаў: размяшчэнне, транспарт, харчаванне - усё на самым высокім узроўні. Таксама не падвялі спаборніцтвы, на баксёрскім турніры вельмі канкурэнтныя паядынкі. Будзем старацца прывезці з сабой ва Украіну як мага больш медалёў", - падкрэсліў ён.

II Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску па 30 чэрвеня. У іх удзельнічаюць больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін. Спаборніцтвы прымаюць 12 спартыўных аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі