Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2016, 09:07

Мінск уключаны ў топ-20 самых спартыўных гарадоў свету

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уключаны ў дваццатку самых спартыўных гарадоў свету. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Новы рэйтынг інфармацыйнага агенцтва Sportcal быў апублікаваны на саміце, прысвечаным пытанням развіцця сусветнага спорту і турызму на Сусветнай турыстычнай выстаўцы. У ім улічваюцца даныя аб 610 гарадах, якія калі-небудзь прымалі, плануюць правесці ў будучым спартыўныя падзеі па 75 відах спорту ў 146 дысцыплінах (з 2010 па 2023 год).

Мінск упершыню трапіў у топ-20 самых спартыўных гарадоў, адначасова ўзняўшыся на 32 пазіцыі - да 19-га радка рэйтынгу (набраў 4 643 ачкі). Сваім поспехам сталіца ў многім абавязана паспяховаму правядзенню 20-22 кастрычніка 2016 года 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з удзелам прадстаўнікоў усяго спартыўнага руху, у тым ліку прэзідэнтаў АНАК, ЕАК, прадстаўнікоў НАК, аргкамітэтаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, Юнацкіх Алімпійскіх гульняў і Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестываляў. Рашэннем большасці дэлегатаў Генасамблеі Мінск атрымаў права на правядзенне аднаго з буйнейшых кантынентальных спартыўных форумаў - другіх Еўрапейскіх гульняў, дзе лепшыя спартсмены з 50 краін-удзельніц ЕАК будуць змагацца за медалі.

Сталіца Беларусі ўжо мае вопыт правядзення буйных міжнародных спаборніцтваў, уключаючы матч зорак КХЛ 2010 года, чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў 2012 года, чэмпіянат свету па хакеі - 2014, чэмпіянат свету па футзале і чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў 2015 годзе.

Будапешт, адзін з гарадоў-кандыдатаў на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў у 2024 годзе, трапіў у дзясятку рэйтынгу, узняўшыся на 5 пазіцый і заняўшы падагульняючае 7-е месца. Лос-Анджэлес, які таксама прэтэндуе на права правядзення Алімпіяды ў 2024 годзе, заняў 34-ы радок, а Рым, які раней адазваў заяўку на прыняцце Алімпіяды-2024, знаходзіцца на 42-й пазіцыі.

Па версіі інфармацыйнага агенцтва Sportcal, ужо 5 гадоў Лондан захоўвае статус самага спартыўнага горада ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі