Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лістапада 2019, 14:02

Мінск прымае семінар ФІБА для маладых баскетбольных арбітраў

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску пачаўся судзейскі семінар для маладых баскетбольных арбітраў. Праект ФІБА-Еўропа "Her World, Her Rules" для суддзяў-жанчын праводзіцца ў беларускай сталіцы ўпершыню, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінск прыехалі прадстаўніцы судзейскага корпуса Грузіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Сербіі, якія разам з беларускімі рэферы прымуць удзел у тэарэтычных і практычных занятках. У якасці запрошанага лектара на мерапрыемстве выступіць кіраўнік судзейскага корпуса асацыяцыі баскетбола Фінляндыі інструктар ФІБА Каці Нюнес. Гасцямі семінара таксама будуць дзве жанчыны-рэферы, якія маюць міжнародную судзейскую катэгорыю ФІБА - беларускі Ірына Конан і Лізавета Фаміна, якія ў гэтым сезоне пастаянна судзяць матчы жаночага Еўракубка.

Добрай практыкай для ўдзельніц мінскага семінара стануць матчы міжнароднага турніру памяці Сямёна Халіпскага, у якім прымаюць каманды дзяўчат (U-18) з Беларусі, Латвіі, Украіны і Малдовы, адзначыла старшыня камісіі жанчын ФІБА-Еўропа, генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Настасся Марыніна. Паводле яе слоў, рэалізацыя гэтага праекта стала магчыма дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву ФІБА-Еўропа і БФБ. Ведаючы, якая ўвага ўдзяляецца жаночаму баскетболу ў Беларусі, Еўрапейская федэрацыя прапанавала менавіта Беларусі стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі маладых рэферы. Праграма "Яе свет, яе правілы" накіравана не толькі на работу з юнымі арбітрамі, але і са спартсменкамі, трэнерамі і менеджарамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі