Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2019, 09:04

Мінск прымае матч мацнейшых лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На мінскім стадыёне "Дынама" сёння адкрыецца лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. Спаборніцтвы стартуюць у 19.00, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗШАЛукашэнка: Беларусь ганарыцца магчымасцю правесці лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША
"Гэта ў сегменце (лёгкай атлетыкі. - Заўвага БЕЛТА) больш ганарова, чым Еўрапейскія гульні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У праграму гістарычнага матчу ўключаны кіданне молата, кіданне кап'я, кіданне дыска, бег на 100 м, 100 м з бар'ерамі, 110 м з бар'ерамі, 200 м, 400 м, 400 м з бар'ерамі, 800 м, за 1 500 м, 3 000 м , 3000 м з перашкодамі, эстафетны бег 4x100 м, змешаная эстафета (200-200-400-800 м), штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом.

У кожным відзе праграмы выступіць па 8 атлетаў (па 4 прадстаўнікі ад Еўропы і ЗША). Пераможцы ў сваіх дысцыплінах атрымаюць па 7 тыс. еўра прызавых, удзельнікі, якія занялі другія месцы, - па 5 тыс., трэція месцы - па 4 тыс. еўра.

Напярэдадні старту атлеты правялі трэніроўкі на дынамаўскай арэне і адзначылі, што мінскі стадыён адпавядае самым высокім патрабаванням. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па кіданні дыска харватка Сандра Перкавіч сказала, што ўпершыню прыехала ў Мінск і ў захапленні ад цудоўных умоў, створаных беларусамі. Ёй спадабалася ўсё - атэль, ежа і вельмі добры стадыён. На яе думку, гэта будзе асаблівы матч, у якім еўрапейскія і амерыканскія атлеты будуць імкнуцца да перамогі і праверыць сябе перад галоўным стартам сезона - чэмпіянатам свету, які стартуе ў Досе 27 верасня.

Алімпійская чэмпіёнка па скачках у даўжыню амерыканка Брытні Рыўз таксама ўражана мінскай арэнай і ўсім антуражам вакол матчу. Яна лічыць, што абедзве каманды вельмі моцныя і цяжка сказаць, хто выйграе, але ўсе спартсмены пастараюцца праявіць свае лепшыя якасці і парадаваць гледачоў сапраўдным спартыўным шоу.

Адзін з беларускіх прадстаўнікоў у камандзе Еўропы скакун у вышыню Дзмітрый Набокаў падкрэсліў, што перад сваімі балельшчыкамі ён вельмі хоча паказаць добры рэзультат у канкурэнцыі з моцнымі сапернікамі. Чэмпіёнка Еўропы па кіданні кап'я беларуска Таццяна Халадовіч таксама рыхтуецца выступіць на высокім узроўні, хоць да піку формы плануе падысці непасрэдна да сусветнага першынства. Яна лічыць, што беларускім аматарам спорту вельмі цікава будзе паназіраць за супрацьстаяннем вядучых атлетаў Еўропы і ЗША, бо ў складах каманд шмат трыумфатараў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Таму чакаецца вельмі яркае і захапляючае відовішча.

Правы на вяшчанне ўжо набылі тэлеканалы "Беларусь 5", Czech TV (Чэхія), DR (Данія), YLE (Фінляндыя), France TV (Францыя), BBC (Вялікабрытанія), MTV (Венгрыя), LT (Літва), TVP (Польшча), RTS (Сербія), SR (Швецыя), NBC (ЗША).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі