Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2017, 14:38

"Мінск" лідзіруе ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве з брэсцкім "Будаўніком"

22 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. ХК "Мінск" лідзіруе ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве ў процістаянні з брэсцкім "Будаўніком", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фінальная стадыя турніру стартавала ў Брэсце. У першай фінальнай гульні гаспадары ўступілі, ні разу не паразіўшы вароты гасцей - 0:4. У другім дамашнім матчы брастаўчане спрабавалі ўзяць рэванш, забіўшы два мячы ў вароты саперніка, але мінская каманда хутка адыгралася, зраўнаваўшы лік - 2:2. Вырашальны гол на 58-й хвіліне матчу правёў Яўген Міхейчык, забяспечыўшы сваёй камандзе валявую перамогу - 3:2.

ХК "Мінск" вядзе ў серыі да трох перамог - 2:0, матчы ў адказ адбудуцца ў Мінску 24 чэрвеня і, калі спатрэбіцца, 25 чэрвеня. Пры нічыйным рахунку пасля чатырох сустрэч дадатковая гульня пройдзе 27 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі