Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2016, 19:39

"Мінск-Арэна" адпавядае ўсім стандартам для правядзення Еўрагульняў-2019 - Рыжанкоў

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна" адпавядае ўсім неабходным стандартам для правядзення Еўрагульняў-2019. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да прэм'еры ў Мінску лядовага шоу "Кармэн", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь гатова прыняць Еўрагульні-2019", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе прадэманстраваў гатоўнасць беларускай сталіцы да правядзення такіх мерапрыемстваў.

У сваю чаргу вядомы расійскі фігурыст, прадзюсар лядовага шоу "Кармэн" Ілья Авербух падзяліўся ўражаннямі аб Мінску: "Кожны гаворыць аб узроўні адкрытасці, чысціні горада, а я звярнуў бы ўвагу на архітэктуру Мінска. Мне вельмі падабаецца гэта архітэктурнае зліццё, таму што тут ёсць і еўрапейскія павевы, і савецкая архітэктура. Менавіта гэтым цікавы Мінск і наогул Беларусь".

Мюзікл "Кармэн" пабудаваны як тэатральнае дзейства, спектакль на лёдзе. Спартыўны комплекс "Мінск-Арэна", дзе пройдуць паказы, ператворыцца ў тэатральную залу, працягласць дэкарацый складае 60 м. Дэкарацыі зроблены такім чынам, каб усе гледачы маглі ўбачыць іх поўнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі