Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2016, 11:19

Міністэрства спорту і турызму Беларусі абвяргае інфармацыю Le Monde аб допінгу беларускіх весляроў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства спорту і турызму Беларусі абвяргае інфармацыю французскай газеты Le Monde аб допінгу ў беларускай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе спартыўнага ведамства.

Афіцыйнае паведамленне размешчана на сайце Мінспорту:

"У французскай газеце Le Monde 26 мая з'явілася паведамленне са спасылкай на нейкую неназваную крыніцу, быццам бы блізкую да расследавання абставін вобыску і допыту каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ з боку мясцовага антыдопінгавага агенцтва, паліцыі і пракуратуры.

Газета паведамляе, што быццам бы 17 допінг-проб беларускіх весляроў паказалі станоўчы вынік на забароненае рэчыва мельдоній, канцэнтрацыя якога ў крыві спартсменаў не ўдакладняецца.

Акрамя таго, адзначаецца, што ў час вобыску былі знойдзе сляды "больш цяжкага допінгу, чым мельдоній", "стымулюючыя прадукты" і "інструменты для падскурнага, унутрымышачнага і іншых спосабаў увядзення лекавых сродкаў".

Як паведамілі прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі ў Беларускай асацыяцыі каноэ, інфармацыя, апублікаваная газетай Le Monde, не адпавядае рэчаіснасці і ўводзіць чытачоў у зман.

Рыхтуецца афіцыйная заява Беларускай асацыяцыі веславання, якая 27 мая будзе прадастаўлена сродкам масавай інфармацыі.

Аб тым, што адбылося з беларускімі веслярамі 12 красавіка бягучага года ў час трэніровачнага збору ў французскім Ла Тампль-сюр-Ло, самым падрабязным чынам было расказана на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 красавіка, пасля вяртання каманды з Францыі.

Акрамя таго, пасля французскага інцыдэнту нацыянальная каманда Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ была дапушчана да этапу Кубка свету ў нямецкім Дуйсбургу, дзе заваявала дзесяць узнагарод".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі