Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2017, 15:57

Міхаіл Грабоўскі перайшоў з клуба НХЛ "Айлендэрс" у "Лас-Вегас"

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі перайшоў з клуба НХЛ "Айлендэрс" у "Лас-Вегас". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце новага клуба іграка, паведамляе БЕЛТА.

Беларус, у якога яшчэ дзейнічаў кантракт, быў выбраны новым клубам НХЛ на драфце расшырэння сёння ноччу. Сезон 2016-2017 Міхаіл Грабоўскі прапусціў з-за страсення мазгоў, атрыманага ў лютым 2016 года. "Айлендэрс", развітаўшыся з Міхаілам Грабоўскім, значна разгрузілі зарплатную ведамасць. Згодна з дзеючым працоўным пагадненнем, хакеіст павінен атрымаць за сезон больш за $5 млн.

Навічок НХЛ "Лас-Вегас Голдэн Найтс" выбраў на драфце расшырэння яшчэ некалькі вядомых ігракоў, сярод якіх варатар Марк-Андрэ Флеры, які перайшоў з "Пітсбурга", фінскі нападаючы Тэему Пулкінен з "Арызоны".

У Нацыянальнай хакейнай лізе Міхаіл Грабоўскі выступаў за "Манрэаль", "Таронта", "Вашынгтон" і "Айлендэрс". Усяго ў НХЛ ён правёў 534 матчы, у якіх закінуў 125 шайбаў і зрабіў 171 рэзультатыўную перадачу. У зборнай Беларусі 33-гадовы хакеіст прымаў удзел у васьмі чэмпіянатах свету, але тры апошнія турніры прапустіў: у 2015 годзе - з-за ўдзелу "Айлендэрс" у плэй-оф НХЛ, а ў 2016-м і 2017-м - з-за траўмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі