Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2018, 14:32

Медалі ўсіх вартасцей заваявалі беларускія барцы на турніры ў Стамбуле

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі 6 узнагарод на прэстыжным міжнародным турніры ў турэцкім Стамбуле, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У актыве беларускіх спартсменаў дзве залатыя ўзнагароды, уладальнікамі якіх сталі Павел Лях (вагавая катэгорыя да 72 кг) і Сяргей Старадуб (97 кг). Сярэбраныя медалі заваявалі Казбек Кілаў (77 кг) і Кірыл Грышчанка (130 кг), а бронзу павезлі дадому Іосіф Чугашвілі (130 кг) і Віктар Сасуноўскі (82 кг).

Турнір памяці Вехбі Эмрэ і Хаміта Каплана праходзіў ужо 36-ы раз і атрымаў статус рэйтынгавага. Дзякуючы гэтаму вядучыя барцы-класікі зарабілі заліковыя ачкі. Яны спатрэбяцца ім пры жараб'ёўцы чэмпіянату свету-2018, які пройдзе ў кастрычніку ў венгерскім Будапешце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі