Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2018, 16:07

МАЗ Сяргея Вязовіча другі пасля трох этапаў у агульным заліку ралі ў Туркменістане

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч займае другое месца пасля трох этапаў у агульным заліку ралі-рэйду Turkmen Desert Race "Амуль-Хазар-2018", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

Трэці спецучастак працягласцю 236 км прайшоў у цэнтральнай частцы пустыні Каракумы. Гоншчыкі пераадолелі пясчаныя ўчасткі і рэчышчы рэк. Беларусы справіліся з гэтай задачай без якіх-небудзь складанасцей: усе тры экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" фінішавалі з невялікім адставаннем ад лідара Айрата Мардзеева з каманды"КамАЗ-майстар".

Сяргей Вязовіч паказаў на трэцім этапе другі час. У дарозе ў грузавіка лопнула кола, і каля 10 мін спатрэбілася на яго замену. У генеральнай класіфікацыі Сяргей Вязовіч узняўся на другі радок пратакола з адставаннем ад лідара 11 мін.

МАЗ Аляксея Вішнеўскага перасёк фінішную рысу чацвёртым з гандыкапам 17 мін, прапусціўшы наперад Дзмітрыя Сотнікава на КамАЗе. У генеральнай класіфікацыі беларускі экіпаж займае таксама чацвёртую пазіцыю з адставаннем ад Айрата Мардзеева 32 мін.

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага апынуўся на пятым месцы, прайграўшы пераможцу 19 мін. У агульным заліку ён уваходзіць у пяцёрку з адставаннем 58 мін.

"На трасе нам сустракаліся невялікія дзюны і пясчаныя ўчасткі, хоць яны і не такія, як на "Дакары". Небяспеку ўяўляла праходжанне саланчакоў, бо там было шмат камянёў. Мы зніжалі тэмп, каб не пашкодзіць аўтамабіль і не прабіць кола", - расказаў Аляксандр Васілеўскі.

Ралі-рэйд Turkmen Desert Race праходзіць з 11 па 15 верасня. Яго маршрут звязвае старажытны горад Амуль (цяпер - Туркменабад) і прыбярэжны Аваза (Хазар) Каспійскага мора. Працягласць трасы - 1614 км, з іх 1203 км прыпадаюць на спецучасткі. Гоншчыкі едуць па пустыні Каракумы, у якой тэмпература паветра перавышае 40 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі