Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 19:57

Матчы з ірландскімі футбалістамі ў складзе зборнай Беларусі правядуць 18 ігракоў

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з ірландскімі камандамі без шэрага ігракоў асноўнага складу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Хацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Не змогуць дапамагчы камандзе траўміраваныя Раман Бегуноў ("Дынама", Мінск), Сяргей Балановіч ("Амкар", Перм, Расія), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія) і Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія). Не згуляе таксама Іван Маеўскі з махачкалінскага "Анжы", які ў гэтыя дні праводзіць пераходныя матчы за права застацца ў прэм'ер-лізе расійскага чэмпіянату.

Такім чынам, на матчы з камандамі Паўночнай Ірландыі (27 мая) і Ірландыі (31 мая) у складзе беларускай зборнай адправяцца 18 футбалістаў:

варатары - Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў), Андрэй Клімовіч ("Мінск");

абаронцы - Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Мардовія", Саранск, Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Урал", Екацерынбург, Расія), Сяргей Палітэвіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Малага", Іспанія), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк ("Рубін", Казань, Расія), Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык ("Томь", Томск, Расія), Аляксандр Глеб ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Сяргей Крывец ("Мец", Францыя), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна);

нападаючы - Мікалай Януш ("Шахцёр", Салігорск).

З панядзелка каманда трэніравалася на комплексе футбольных палёў АБФФ у Вяснянцы, а заўтра вылеціць у Паўночную Ірландыю. Таварыскі матч з паўночнымі ірландцамі пройдзе 27 мая ў Белфасце на стадыёне "Уіндзар Парк". На наступны дзень зборная Беларусі адправіцца ў Ірландыю, дзе 31 мая правядзе другі спарынг. Абодва сапернікі беларускіх футбалістаў выступяць у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Францыі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі