Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2017, 10:20

Матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудуцца ў Манчэстэры і Леверкузене

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя паядынкі першага раўнда 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць сёння ў Манчэстэры і Леверкузене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з фаварытаў англійскай прэм'ер-лігі "Манчэстэр Сіці" прыме на сваім полі лідара французскага першынства "Манака". У мінулыя выхадныя футбалісты "МС" у 1/8 фіналу Кубка Англіі не змаглі перайграць на выездзе прадстаўніка другога дывізіёна "Хадэрсфілд" - 0:0.

Футбалісты "Баера" выйгралі на выездзе ў "Аўгсбурга" ў 21-м туры нацыянальнага першынства 3:1 і маюць намер прадоўжыць паспяховую серыю ў сённяшняй сустрэчы з мадрыдскім "Атлетыка". Іспанская каманда прыбыла ў Германію ў выдатным настроі пасля буйной гасцявой вікторыі над "Спортынгам" - 4:1.

Абедзве сённяшнія сустрэчы пачнуцца ў 22.45 і будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 2" (Леверкузен) і "Беларусь 5" (Манчэстэр).

Дзве заключныя гульні першага круга 1/8 фіналу адбудуцца ў сераду, 22 лютага: "Севілья" (Іспанія) - "Лестэр" (Англія), "Порту" (Партугалія) - "Ювентус" (Турын, Італія).

Рэзультаты матчаў, што адбыліся на мінулым тыдні:

"Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Барселона" (Іспанія) - 4:0,

"Бенфіка" (Лісабон, Партугалія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія) - 1:0,

"Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Напалі" (Італія) - 3:1,

"Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Арсенал" (Лондан, Англія) - 5:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі