Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2018, 11:22

Матчам з датчанамі хакеісты зборнай Беларусі пачнуць заключны этап падрыхтоўкі да ЧС-2018

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі пачынаюць серыю дамашніх матчаў Еўрачэленджа, якія стануць заключным этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так, першы паядынак каманда Дэйва Льюіса правядзе сёння ў Гродне супраць гаспадароў маючага адбыцца сусветнага першынства хакеістаў Даніі. Гэтыя сапернікі 21 красавіка сустрэнуцца на лёдзе гродзенскага Лядовага палаца. Абедзве гульні пачнуцца ў 19.00 і будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Следам за датчанамі ў госці да беларусаў прыедзе зборная Нарвегіі, матчы з якой адбудуцца ў Жлобіне (27 красавіка) і Бабруйску (28 красавіка). Пасля гэтых сустрэч трэнерскі штаб беларускай дружыны вызначыцца з выязным складам, які адправіцца на ЧС у Данію. На першым этапе планетарнага форуму зборная Беларусі ў Капенгагене згуляе ў групе А супраць хакеістаў Швецыі (4 мая), Францыі (5 мая), Расіі (7 мая), Швейцарыі (9 мая), Чэхіі (11 мая), Аўстрыі (12 мая) і Славакіі (15 мая). У папярэдняй групе ў Хернінгу выступяць зборныя Канады, Даніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Латвіі і Рэспублікі Карэя. Па выніках першага этапу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па 4 лепшыя каманды з кожнай групы. Прызёры сусветнага чэмпіянату вызначацца 20 мая.

У мінулым годзе чэмпіёнамі планеты сталі хакеісты Швецыі, якія адолелі ў вырашальным паядынку канадцаў з вынікам 2:1 у серыі пасляматчавых булітаў. Бронза дасталася зборнай Расіі, якая перайграла ў матчы за 3-е месца фінаў з лікам 5:3. Каманда Беларусі аказалася на 13-й падагульняючай пазіцыі, апярэдзіўшы Славакію, Славенію і Італію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі