Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2017, 16:07

Матч за футбольны Суперкубак другі раз запар прыме стадыён ФК "Мінск"

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч за Суперкубак паміж футбалістамі барысаўскага БАТЭ і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" адбудзецца 11 сакавіка на стадыёне ФК "Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У барацьбе за Суперкубак сустракаюцца чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі. У мінулым сезоне барысаўчане 13-ы раз выйгралі нацыянальнае першынство, а ў кубкавым фінале ўступілі жодзінцам. У 2011 годзе гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся ў барацьбе за ганаровы трафей, тады барысаўчане выйгралі з лікам 3:0. Усяго ў актыве БАТЭ 6 перамог у гульнях за Суперкубак (2010, 2011, 2013-2016). Толькі адзін раз барысаўская каманда ўпусціла гэты трафей - у 2012 годзе яе абыграў "Гомель".

Дэбютны паядынак новага футбольнага сезона другі раз запар пройдзе на штучным газоне арэны ФК "Мінск". У мінулыя гады сустрэчу за Суперкубак пяць разоў прымаў сталічны футбольны манеж і аднойчы пінскі стадыён "Хваля".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі