Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2017, 15:15

Маскоўскі "Спартак" прайграў "Севільі" ў Лізе чэмпіёнаў, "Манчэстэр Сіці" і "Тотэнхэм" выйшлі ў 1/8 фіналу

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Англійскія клубы "Манчэстэр Сіці" і "Тотэнхэм" сталі чарговымі ўдзельнікамі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары групы F футбалісты "МС" у 4-м туры ўпэўнена перамаглі ў гасцях італьянскі "Напалі" 4:2 і за два туры да фінішу забяспечылі сабе пуцёўку ў 1/8 фіналу. Данецкі "Шахцёр" прымаў у Харкаве галандскі "Феенаорд" з Ратэрдама, атрымаў валявую вікторыю з лікам 3:1. Турнірнае становішча пасля чатырох гульнявых дзён: "Манчэстэр Сіці" - 12 ачкоў (розніца мячоў - 12-3), "Шахцёр" - 9 (7-5), "Напалі" - 3 (7-9), "Феенаорд" - 0 (3-12).

Сустрэча фаварытаў квартэта Н лонданскага "Тотэнхэма" і мадрыдскага "Рэала" ў брытанскай сталіцы прайшла з перавагай гаспадароў, якія на 65-й мінуце вялі 3:0. Толькі за 10 мінут да фінальнага свістка Крышціяну Раналду змог скараціць разрыў - 3:1. Нямецкая "Барусія" ў Дортмундзе не змагла адолець кіпрскі АПАЭЛ, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю - 1:1. Турнірнае становішча: "Тотэнхэм" - 10 (10-3), "Рэал" - 7 (8-5), "Барусія" - 2 (4-8), АПАЭЛ - 2 (2-8).

Маскоўскі "Спартак" (пасля нядаўняй буйной дамашняй перамогі над "Севільяй" - 5:1) у гасцях уступіў іспанскай дружыне з лікам 1:2. Лідар групы Е англійскі "Ліверпуль" у сябе дома разграміў аўтсайдара славенскі "Марыбар" - 3:0. Турнірнае становішча: "Ліверпуль" - 8 (13-3), "Севілья" - 7 (8-8), "Спартак" - 5 (8-5), "Марыбар" - 1 (1-14).

У групе G турэцкі "Бешыкташ" у Стамбуле разышоўся мірам з "Манака" - 1:1. Партугальскі "Порту" на сваім полі перамог нямецкі "Лейпцыг" з лікам 3:1. Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 10 (8-3), "Порту" - 6 (9-7), "Лейпцыг" - 4 (5-8), "Манака" - 2 (3-7).

Становішча каманд у астатніх групах:

А - "Манчэстэр Юнайтэд" - 12 (10-1), "Базель" - 6 (8-5), ЦСКА - 6 (5-8), "Бенфіка" - 0 (1-10).

В - "Пары Сен-Жэрмен" - 12 (17-0), "Баварыя" - 9 (8-4), "Селтык" - 3 (4-10), "Андэрлехт" - 0 (0-15). Футбалісты "ПСЖ" і "Баварыі" датэрмінова забяспечылі сабе пуцёўкі ў плэй-оф.

С - "Рома" - 8 (8-4), "Чэлсі" - 7 (11-7), "Атлетыка" - 3 (2-3), "Карабах" - 2 (2-9).

D - "Барселона" - 10 (7-1), "Ювентус" - 7 (5-5), "Спортынг" - 4 (5-6), "Алімпіякос" - 1 (3-8).

Матчы 5-га тура пройдуць 21 і 22 лістапада. У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выходзяць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта. Клубы, якія зоймуць трэція месцы, згуляюць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі