Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2017, 09:30

Мальтыйскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Люксембурга ў кваліфікацыі ЧС-2018

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных палях Старога Свету сёння адновяцца матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2018 года. Зборная Беларусі свой сёмы матч у кваліфікацыйнай групе А правядзе ў гасцях у каманды Люксембурга. Судзіць сустрэчу будзе брыгада мальтыйскіх арбітраў на чале з Клейтанам Пізані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Ігара Крывушэнкі пасля трэніровак у Мінску прыбыла ў Люксембург напярэдадні і вечарам правяла трэніроўку на полі стадыёна "Жазі Бартэль", дзе сёння ў 21.45 пачнецца гульня (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2").

Футбалісты Люксембурга лічацца аўтсайдарамі топ-турніраў, але для беларусаў яны заўсёды з'яўляюцца нязручнымі сапернікамі. Адзіны заліковы бал у цяперашнім адборачным цыкле люксембуржцы ўзялі менавіта ў паядынку з беларускай камандай, згуляўшы ўнічыю ў Барысаве - 1:1. Усяго сапернікі сустракаліся дзевяць разоў - у чатырох матчах беларусы перамагалі, столькі ж былі зафіксаваны нічыі і аднойчы, у кастрычніку 2007 года ў Гомелі, выйграла каманда Люксембурга.

Перад сённяшнім паядынкам галоўны трэнер гаспадароў поля Люк Хольц расказаў, што ў матчы з беларускай зборнай з-за траўмаў не змогуць прыняць удзел некалькі вядучых футбалістаў. На думку настаўніка, гэтыя страты могуць істотна паўплываць на якасць гульні і рэзультат.

Акрамя матчу ў Люксембургу сёння ў групе А пройдуць яшчэ дзве сустрэчы: у Сафіі зборная Балгарыі прыме футбалістаў Швецыі, а ў Парыжы каманда Францыі будзе сапернічаць з Нідэрландамі.

Турнірнае становішча пасля шасці гульнявых дзён: Швецыя - 13 ачкоў (розніца мячоў - 12-4), Францыя - 13 (11-5), Нідэрланды - 10 (13-6), Балгарыя - 9 (9-12), Беларусь - 5 (4-11), Люксембург - 1 (6-17).

Матчы сёмага тура пройдуць сёння яшчэ ў трох адборачных групах:

В - Венгрыя - Латвія, Швейцарыя - Андора, Партугалія - Фарэрскія астравы. Турнірнае становішча: Швейцарыя - 18 (розніца мячоў - 12-3), Партугалія - 15 (22-3), Венгрыя - 7 (8-7), Фарэрскія астравы - 5 (2-10), Андора - 4 (2-13), Латвія - 3 (2-12).

Н - Бельгія - Гібралтар, Кіпр - Боснія і Герцагавіна, Грэцыя - Эстонія. Турнірнае становішча: Бельгія - 16 (24-2), Грэцыя - 12 (10-3), Боснія і Герцагавіна - 11 (13-5), Кіпр - 7 (5-9), Эстонія - 4 (5-17), Гібралтар - 0 (3-24).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі