Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2018, 10:38

Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе абыграла Германію на ЧЕ

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе (U-20) дабілася ўпэўненай перамогі над Германіяй з лікам 3:0 (25:23, 25:14, 25:23) на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у Нідэрландах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэцім туры ў групе I наша каманда змагла дабіцца перамогі над адным з фаварытаў турніру. Беларусы ў канцы першай партыі змаглі перахапіць ініцыятыву намаганнямі лідараў нападзення Уладзіслава Давыскібы і Уладзіслава Чарныша. У другім сэце падапечныя Алега Мікановіча і зусім перайгралі сапернікаў на блоку і падачы мяча. Дзякуючы слабаму прыёму каманды Германіі зборная Беларусі дамінавала на пляцоўцы да завяршэння сустрэчы. Найбольш рэзультатыўнымі ігракамі сталі Уладзіслаў Давыскіба (16 ачкоў) і Уладзіслаў Чарныш (13 ачкоў).

У другім матчы дня валейбалісты Чэхіі былі мацнейшымі за Фінляндыю (3:1) і ўзначальваюць турнірную табліцу групы I. Беларуская каманда на старце турніру пацярпела нечаканае паражэнне ад Фінляндыі (0:3), затым адолела Партугалію (3:0).

Турнірнае становішча: 1.Чэхія - 7 ачкоў (3 матчы), 2. Беларусь - 6 (3), 3. Германія - 5 (3), 4. Нідэрланды - 3 (2), 5. Фінляндыя - 3 (3), 6. Партугалія - 0 (2).

У групе I беларускія валейбалісты згуляюць з Чэхіяй (18 ліпеня) і Нідэрландамі (19 ліпеня). Дзве лепшыя каманды выйдуць у паўфінал і сустрэнуцца з дзвюма лепшымі зборнымі групы II, дзе выступаюць Расія, Польшча, Францыя, Турцыя, Італія і Бельгія.

У 2016 годзе маладзёжная зборная Беларусі па валейболе таксама выступала ў фінальнай стадыі кантынентальнага першынства і заняла 11 месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі