Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2017, 15:37

Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі на траве выйшла ў элітны дывізіён чэмпіянату Еўропы

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая маладзёжная зборная Беларусі (U-21) па хакеі на траве выйшла ў элітны дывізіён маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку спаборніцтваў у другім дывізіёне, што праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, беларускі ўступілі равесніцам з Расіі з лікам 0:3. Абодва фіналісты ў 2019 годзе згуляюць у ліку лепшых маладзёжных дружын кантынента і паспрачаюцца за пуцёўкі на сусветнае першынства-2020. На шляху да фіналу цяперашняга турніру беларускі перамаглі каманды Аўстрыі (5:3), Польшчы (2:0), Украіны (3:1) і Чэхіі (3:1).

Хутка свае кантынентальныя турніры правядуць нацыянальныя зборныя Беларусі. Мужчынская каманда ў Харватыі выступіць у 3-м дывізіёне чэмпіянату Еўропы. На папярэднім этапе яе сапернікамі ў групе В будуць зборныя Літвы (30 ліпеня), Харватыі (1 жніўня) і Мальты (2 жніўня). У папярэдняй групе А згуляюць каманды Італіі, Славакіі і Турцыі. У паўфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны.

Жаночая зборная будзе гуляць у валійскім Кардыфе, дзе збяруцца каманды 2-га дывізіёна. У папярэдняй групе В беларускі будуць сапернічаць з хакеісткамі Польшчы (6 жніўня), Аўстрыі (8 жніўня) і Уэльса. У квартэце А выступяць зборныя Францыі, Італіі, Украіны і Расіі. Па дзве лепшыя каманды прадоўжаць барацьбу за пуцёўкі ў элітны дывізіён кантынентальнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі