Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 16:35

Максім Мірны выйшаў у трэці круг "Ралан Гарос"

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі выйшлі ў трэці раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў другім матчы мужчынскага парнага разраду беларуска-філіпінскі тандэм, пасеяны пад 10-м нумарам, перамог літоўска-чэшскі дуэт Рычардас Беранкіс / Лукаш Росал - 6:3, 6:4. У першым крузе Мірны і Х'юі перамаглі італьянскую пару Фабіа Фаніні / Андрэас Сэпі - 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), 6:1.

Максім Мірны выступіць і ў спаборніцтвах змешаных пар у дуэце з кітаянкай Юнг-Жчан Чан. У стартавым матчы іх апанентамі будуць румынскія тэнісісты былы партнёр Мірнага па парных турнірах Хорыя Тэкау і Сімона Халеп.

Беларус Аляксандр Буры, які выступаў у мужчынскім парным разрадзе разам Дзянісам Істоміным з Узбекістана, прайграў у першым раўндзе індыйска-польскаму тандэму Махеш Бхупаці / Марцін Маткоўскі - 6:7 (3:7), 6:7 (6:8).

Акрамя таго, пасля стартавых паядынкаў на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" завяршылі выступленні беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Вольга Гаварцова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі