Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 14:21

Максім Мірны падняўся на 36-е месца ў парным рэйтынгу АТР

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны падняўся на 36-е месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора Максім праводзіў свой 100-ы фінальны матч у кар'еры, выйграўшы разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам парны турнір у Нью-Ёрку. Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта 51-я перамога ў парных разрадах на турнірах пад эгідай АТР. На гэтым тыдні Мірны і Освальд выступяць на спаборніцтвах у амерыканскім Дэлрэй-Біч. У першым раўндзе беларуска-аўстрыйскі тандэм, пасеяны пад другім нумарам, сустрэнецца з аўстралійска-амерыканскай парай Мэцью Эбдэн / Дональд Янг.

Яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі і чылійскі тэнісіст Ханс Падліпнік-Кастылья на старце турніру ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра сустрэнуцца з аргенцінскім дуэтам Гвіда Пелья / Дыега Себасцьян Шварцман.

Спаборніцтвы ў Дэлрэй-Біч і Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі