Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2017, 13:05

Максім Мірны і Філіп Кальшрайбер прайгралі на старце тэніснага турніру ў Вене

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і аўстрыйскі тэнісіст Філіп Кальшрайбер няўдала выступілі на турніры ў Вене (прызавы фонд - 2 млн еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы першага раўнда парнага разраду беларуска-аўстрыйскі дуэт уступіў індыйска-ўругвайскаму тандэму Рохан Бапана / Пабла Куэвас - 2:6, 1:6.

На падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у Сінгапуры вызначыліся першыя паўфіналісткі. У "белай" групе адну з дзвюх пуцёвак у паўфінал заваявала трэцяя ракетка планеты чэшка Караліна Плішкава, якая перамагла амерыканку Вінус Уільямс (5-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:2 і іспанку Гарбінье Мугурусу (2) - 6:2, 6:2. У "чырвоным" квартэце такога ж поспеху дабілася дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі (6), якая абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (4) - 6:2, 6:0 і лідара сусветнага рэйтынгу румынку Сімону Халеп - 6:0, 6:2. Яшчэ дзве ўдзельніцы паўфінальнай стадыі вызначацца 27 кастрычніка пасля завяршэння групавога этапу.

Паўфіналы пройдуць 28 кастрычніка, вырашальны паядынак адбудзецца 29 кастрычніка. Агульны прызавы фонд падагульняючага турніру WTA ў бягучым годзе складае $7 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі