Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2018, 16:26

МАК назваў сем прэтэндэнтаў на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абнародаваў спіс краін, якія прэтэндуюць на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Зацікаўленасць у правядзенні зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года выказалі сем краін: Аўстрыя (Грац), Канада (Калгары), Італія (Карціна д'Ампеца, Мілан, Турын), Турцыя (Эрзурум), Японія (Сапара), Швецыя (Стакгольм) і Швейцарыя (Сьён).

Сталіца Алімпіяды-2026 будзе вызначана на сесіі МАК у верасні 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі