Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МАК ануляваў рэзультаты біятланісткі Зайцавай і дзвюх расійскіх лыжніц з АГ-2014

Спорт 01.12.2017 | 19:28
Вольга Зайцава
Вольга Зайцава

1 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) ануляваў рэзультаты біятланісткі Вольгі Зайцавай, лыжніц Юліі Чакалёвай і Настассі Дацэнка, паказаныя на Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы, а таксама пажыццёва адхіліў іх ад удзелу ў Алімпіядах. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МАК.

МАК прызнаў трох расійскіх спартсменак вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правіл на Гульнях у Сочы. Гэта рашэнне прынята на аснове вывадаў незалежнай камісіі Дзяніса Освальда, якая займалася пераправеркай допінг-проб спартсменаў з Гульняў-2014.

Вольга Зайцава ў Сочы заняла 15-е месца ў індывідуальнай гонцы, 28-е - у спрынце, 11-е - у гонцы праследавання, 23-е - у мас-старце, у складзе зборнай Расіі разам з Вольгай Вілухінай, Кацярынай Шумілавай і Янай Раманавай яна выйграла серабро ў эстафетнай гонцы. Раней МАК пазбавіў расіян серабра ў эстафеце пасля анулявання рэзультатаў Вольгі Вілухінай і Яны Раманавай, якія таксама былі прызнаны вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правіл.

У студзені 2015 года Вольга Зайцава аб'явіла аб завяршэнні кар'еры. Яна з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай, на яе рахунку золата Турына-2006 і Ванкувера-2010 у эстафетах, акрамя таго, спартсменка заваявала тры залатыя ўзнагароды чэмпіянатаў свету - дзве сярэбраныя ўзнагароды і тры бронзавыя.

Юлія Чакалёва заняла 11-е месца ў гонцы на 10 км класічным стылем, 15-е - ў скіятлоне, 32-е - у гонцы на 30 км свабодным стылем, а таксама заняла шостае месца ў эстафеце ў складзе расійскай каманды разам з Юліяй Івановай, Вольгай Кузюковай і Наталляй Жукавай. Раней МАК ануляваў рэзультат расіян у эстафеце пасля таго, як у адносінах да Юліі Івановай былі прыменены аналагічныя санкцыі. Настасся Дацэнка фінішавала 22-й у спрынце і шостай у камандным спрынце разам з Івановай, таму МАК ужо ануляваў рэзультат, паказаны лыжніцамі ў гэтай дысцыпліне.

Раней камісія Освальда анулявала рэзультаты і пажыццёва адхіліла ад удзелу ў Алімпіядах 22 расійскіх спартсменаў. Пасля гэтых рашэнняў зборная Расіі пазбавілася 11 медалёў і перамясцілася на трэцяе месца ў неафіцыйным агульнакамандным заліку Гульняў-2014.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.