Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2018, 16:40

МАК аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) у арганізацыі. Аб гэтым паведамляе РБК са спасылкай на члена МАК Шаміля Тарпішчава.

"Усе рэзультаты праверак нашых спартсменаў паказалі іх чыстату. Працэдурна Расіі рабіць нічога не трэба, аднаўленне членства АКР адбылося аўтаматычна, у МАК няма ніякіх нараканняў", - сказаў Шаміль Тарпішчаў.

Рашэнне прыпыніць членства Алімпійскага камітэта Расіі ў МАК было прынята ў снежні 2017 года на падставе работы камісій МАК пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда і Самуэля Шміда, якія займаліся пераправеркай допінг-проб расійскіх спартсменаў з Алімпіяды-2014 у Сочы. Расійскія атлеты былі дапушчаны да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Пхёнчхане ў статусе "алімпійскія атлеты з Расіі" і выступалі пад алімпійскім сцягам.

Перад закрыццём Алімпіяды ў Пхёнчхане МАК 25 лютага адмовіўся здымаць з АКР дыскваліфікацыю. На парадзе спартсменаў расійская дэлегацыя прайшла пад алімпійскім сцягам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі