Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2017, 19:55

Магіляўчанін Ілья Палазкоў перамог у адкрытым Кубку Беларусі па сучасным пяцібор'і

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магіляўчанін Ілья Палазкоў перамог у адкрытым Кубку Беларусі па сучасным пяцібор'і ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ілья Палазкоў заняў першае месца ў плаванні, камбінаваным відзе (бег і стральба) і выездцы. У фехтаванні ён размясціўся на 15-м месцы пратакола. У выніку ўладальнік Кубка Беларусі набраў 1467 ачкоў. Сярэбраным прызёрам турніру стаў Аляксандр Васілёнак з Мінска - 1443 балы. Бронзавы медаль - у скарбонцы Паўла Ціханава з Мінскай вобласці (1428 ачкоў).

У першы дзень Кубка Беларусі лідар жаночай каманды Настасся Пракапенка пацвердзіла свой высокі клас, заняўшы першае месца з сумай 1 351 ачко.

Акрамя беларускіх пяціборцаў у спаборніцтвах удзельнічалі ўкраінскія атлеты. Кубак Беларусі па сучасным пяцібор'і праходзіў на пляцоўках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. На гэтых жа аб'ектах з 17 па 24 чэрвеня пройдзе чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і. Да важнага старту зборную Беларусі рыхтуе новы галоўны трэнер, вядомы польскі спецыяліст Вальдэмар Дарыуш дэ Макай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі