Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2018, 09:03

Лука Модрыч прызнаны лепшым футбалістам свету па версіі ФІФА

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лондане прайшла цырымонія ўручэння прызоў лепшым футбалістам свету - The Best FIFA Football Awards 2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым іграком планеты па версіі ФІФА прызнаны віцэ-чэмпіён свету харват Лука Модрыч з мадрыдскага "Рэала". У гэтым годзе Модрыч выйграў з "Рэалам" Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам ЧС у Расіі. Яго канкурэнтамі на фінішнай прамой былі партугалец Крышціяну Раналду, які нядаўна перайшоў з "Рэала" ў турынскі "Ювентус", і егіпцянін Махамед Салах з англійскага "Ліверпуля". Самым паспяховым галкіперам названы ўладальнік бронзы сусветнага першынства бельгіец Ціба Куртуа з "Рэала".

Лепшай футбалісткай свету стала лідар бразільскай зборнай Марта, якая выступае ў амерыканскім клубе "Арланда Прайд".

Сярод трэнераў мужчынскіх каманд лепшым названы настаўнік чэмпіёна свету зборнай Францыі Дзідзье Дэшам. Яго калега Рэналь Педрос, які прывёў французскі "Ліён" да выйгрышу жаночай Лігі чэмпіёнаў, стаў лепшым трэнерам, які працуе ў жаночых камандах.

Прыз імя Ферэнца Пушкаша за самы прыгожы гол атрымаў егіпецкі форвард Махамед Салах.

Лепшымі балельшчыкамі названы фанаты зборнай Перу, прыза Fair Play ўдастоены нямецкі нападаючы Ленарт Ці, які стаў донарам крыві для пацыента, хворага на лейкімію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі