Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2017, 11:20

Лонданскі "Арсенал" перад паездкай у Барысаў перамог "Вест Бромвіч" у чэмпіянаце Англіі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты лонданскага "Арсенала" перад гасцявой сустрэчай Лігі Еўропы з барысаўскім БАТЭ абыгралі з лікам 2:0 "Вест Бромвіч Альбіён" у матчы чэмпіянату Англіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашняй сустрэчы 6-га тура "кананіры" мелі вялікую перавагу, рэзультатам якой сталі два галы Аляксандра Ляказета. Французскі форвард "Арсенала" адкрыў лік на 20-й мінуце гульні, а ў сярэдзіне другой палавіны рэалізаваў пенальці. Пасля гэтай перамогі каманда Арсена Венгера набрала 10 ачкоў і ўзнялася на 7-е месца ў турнірнай табліцы прэм'ер-лігі. Яе ўзначальваюць два прадстаўнікі Манчэстэра - "Юнайтэд" і "Сіці", якія набралі па 16 балаў.

Сустрэча другога тура групы Н Лігі Еўропы БАТЭ - "Арсенал" адбудзецца 28 верасня на полі "Барысаў-Арэны" (пачатак у 20.00). У стартавым туры барысаўчане згулялі ўнічыю ў гасцях у бялградскай "Црвены Зоркі" - 1:1, футбалісты "Арсенала" ў сябе дома ўзялі верх над нямецкім "Кёльнам" з лікам 3:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі