Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2016, 11:55

Ліянэль Мэсі вызначыўся хет-трыкам у матчы "Барселоны" і "Манчэстэр Сіці"

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы футбольнай Лігі чэмпіёнаў завяршыліся паядынкі першага круга групавога этапу. У васьмі заключных матчах першай палавіны турнірнай дыстанцыі каманды забілі 28 мячоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыялісты і балельшчыкі з нецярпеннем чакалі візіту ў сталіцу Каталоніі "Манчэстэр Сіці", які ўзначальвае экс-настаўнік "Барселоны" Хасэп Гвардзіёла. Паездка атрымалася для яго непрыемнай - гаспадары разграмілі англійскага гранда з лікам 4:0, прычым лідар "Барсы" Ліянэль Мэсі вызначыўся хет-трыкам. Яшчэ адзін гол у актыве Неймара, які яшчэ і не рэалізаваў пенальці. У другім матчы групы С шатландскі "Селтык" у Глазга прайграў нямецкай "Барусіі" з Менхенгладбаха - 1:2. Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: "Барселона" - 9 ачкоў (розніца мячоў - 13-1), "Манчэстэр Сіці" - 4 (7-7), "Барусія" - 3 (3-6), "Селтык" - 1 (3-12).

Фаварыты групы А дабіліся ўпэўненых перамог на сваіх палях. У сталіцы Францыі "Пары Сен-Жэрмен" перайграў швейцарскі "Базель" з лікам 3:0, у Лондане англійскі "Арсенал" разграміў балгарскі "Лудагорац" - 6:0. Турнірнае становішча: "Арсенал" - 7 (9-1), "Пары Сен-Жэрмен" - 7 (7-2), "Базель" - 1 (1-6), "Лудагорац" - 1 (2-10).

У групе В кіеўскае "Дынама" з беларускім паўабаронцам Мікітам Корзунам у складзе ў сябе дома прайграла партугальскай "Бенфіцы" з Лісабона - 0:2. Італьянскі "Напалі" таксама на сваім полі нечакана ўступіў турэцкаму "Бешыкташу" са Стамбула з лікам 1:2. Турнірнае становішча: "Напалі" - 6 (8-6), "Бешыкташ" - 5 (5-4), "Бенфіка" - 4 (5-5), "Дынама" - 1 (2-5).

Расійскі "Растоў" не ўстаяў перад напорам мадрыдскага "Атлетыка", уступіўшы з лікам 0:1. Беларускі паўабаронца растаўчан Цімафей Калачоў у гульні не ўдзельнічаў. Нямецкая "Баварыя" ў Мюнхене была мацнейшая за галандскі ПСВ з Эйндхавена - 4:1. Турнірнае становішча: "Атлетыка" - 9 (3-0), "Баварыя" - 6 (9-2), ПСВ — 1 (3-7), "Растоў" - 1 (2-8).

Становішча каманд у астатніх групах:

Е - "Манака" (Францыя) - 5 (4-3), "Тотэнхэм" (Англія) - 4 (2-2), "Баер" (Германія) - 3 (3-3), ЦСКА (Расія) - 2 (3-4).

F - "Барусія" (Дортмунд, Германія) - 7 (10-3), "Рэал" (Іспанія) - 7 (9-4), "Спортынг" (Партугалія) - 3 (4-4), "Легія" (Польшча) - 0 (1-13).

G - "Лестэр" (Англія) - 9 ачкоў (розніца мячоў - 5-0), "Капенгаген" (Данія) - 4 (5-2), "Порту" (Партугалія) - 4 (3-3), "Бруге" (Бельгія) - 0 (1-9).

Н - "Ювентус" - 7 (5-0), "Севілья" - 7 (2-0), "Ліён" - 3 (3-2), "Дынама" - 0 (0-8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі