Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 09:45

"Лідсельмаш" перамог у першым матчы "залатой" серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Лідсельмаша" атрымалі перамогу ў першым паядынку фінальнай серыі за золата 27-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны прымалі 25 мая на пляцоўцы лідскага спарткомплексу "Алімпія" гасцей з мінскага МАПІДа і выйгралі з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол быў забіты на 13-й секундзе гульні, калі вызначыўся Дзяніс Колб. Пасля прапушчанага мяча мінчане прыклалі нямала намаганняў, каб адыграцца, мелі некалькі добрых магчымасцей паразіць вароты, але поспеху так і не дабіліся. Гаспадары ўпэўнена абараняліся і захавалі сваю перавагу. У складзе лідчан адсутнічаў лепшы снайпер плэй-оф Арцём Рось, а ў МАПІДа не было двух ігракоў асноўнага складу Вадзіма Лушкоўскага і Аляксея Папова, якія траўміраваны. Другі матч "залатой" серыі адбудзецца на пляцоўцы мапідаўцаў у нядзелю, 29 мая. Вырашальная серыя за чэмпіёнскі тытул прадоўжыцца да трох вікторый адной з каманд.

У паўфінальных серыях лідчане адолелі сапернікаў з гомельскага ВРЗ, а домабудаўнікі аказаліся мацнейшымі за землякоў са "Сталіцы". Няўдачнікі паўфіналаў будуць аспрэчваць бронзавыя ўзнагароды. Першы матч "бронзавай" серыі да дзвюх перамог адбудзецца 26 мая на паркеце мінскага палаца спорту "Уручча".

У мінулым годзе спартсмены "Лідсельмаша" ў фінальнай серыі за чэмпіёнскі тытул адолелі сапернікаў з віцебскага "Вітэна" - 3:2, заваяваўшы другое золата нацыянальнага першынства пасля 2012 года. Уладальнікам бронзавых узнагарод стала "Сталіца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі