Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2017, 16:32

"Лідсельмаш" і аршанскі "Вітэн" згулялі ўнічыю ў матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнім матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе дзеючы чэмпіён "Лідсельмаш" і аршанскі "Вітэн" згулялі ўнічыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Лідзе праходзіла з некаторай перавагай гаспадароў, але доўгі час лік не быў адкрыты. Развязка настала на апошняй мінуце напружанага паядынку - спачатку вызначыўся адзін з лідараў "Вітэна" Андрэй Чарніенка, але адразу ж голам адказаў грузінскі легіянер лідчан Арчыл Себіскверадзэ - 1:1.

Лідар турніру мінская "Сталіца" абыграла ў гасцях АК "Паўднёвы" з лікам 3:1. Астатнія фаварыты таксама дабіліся перамог: сталічны МАПІД разграміў на сваёй арэне гасцей з гомельскага клуба "БЧ" - 8:0, гомельскі ВРЗ у сябе дома быў мацнейшы за мінскае "Дынама-БНТУ" - 8:2, сталічны "Дарожнік" узяў верх над гродзенскім "УУС-Дынама" - 4:2.

Становішча ў групе лідараў пасля 25 тураў: "Сталіца" - 61 ачко (розніца мячоў - 102-41), ВРЗ - 58 (108-49), "Лідсельмаш" - 55 (106-46), "Дарожнік" - 51 (91-53), МАПІД - 51 (91-47).

Спіс бамбардзіраў узначальвае Яўген Клачко з ВРЗ, які забіў 27 мячоў.

Цэнтральным матчам наступнага тура стане паядынак "Сталіцы" і "Лідсельмаша", які адбудзецца 21 красавіка ў мінскім палацы спорту "Уручча".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі