Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 мая 2018, 15:25

Лепшыя работы конкурсу "Пасябруй са спортам!" выбралі вядомыя беларускія спартсмены

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя работы рэспубліканскага конкурсу "Пасябруй са спортам!" выбралі сёння вядомыя беларускія спартсмены ў Прэзідэнцкім спартклубе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Малюнкі вучняў 1-6-х класаў з розных куткоў Беларусі на тэму здаровага ладу жыцця і спорту былі прадстаўлены на суд кампетэнтнага журы, у склад якога ўвайшлі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, гімнастка Меліціна Станюта, паралімпійскі чэмпіён Пхёнчхана Юрый Голуб, лёгкаатлетка Марына Арзамасава і фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Члены журы вызначылі дзве тройкі мацнейшых (у малодшай і старэйшай узроставых групах). 25 мая ў Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў, у якой прымуць удзел усе 70 фіналістаў.

Конкурс "Пасябруй са спортам!" праходзіць раз у два гады і праводзіцца ў тры этапы (раённы, абласны і рэспубліканскі). У ім задзейнічаны ўсе школы Беларусі. У гэтым годзе ў адборачных этапах прыняў удзел 182 231 вучань (з 2 685 школ), але ў фінале рэспубліканскага конкурсу прадстаўлены толькі 70 работ.

Як адзначылі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе, усе фіналісты атрымаюць разнастайныя прызы і паедуць на аздараўленне ў дзіцячы лагер "Зубраня". Самыя ўдалыя работы на тэму спорту і здаровага ладу жыцця з'явяцца на білбордах вуліц Мінска.

Заснавальнікам конкурсу выступае Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Сярод арганізатараў праекта Міністэрства адукацыі, тэлеканал АНТ і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі