Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2019, 17:38

Лепшы бамбардзір мінскага "Дынама" Дру Шор скасаваў кантракт з клубам, форвард Шэйн Прынс выстаўлены на драфт адмоў

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паражэнне ад "Салавата Юлаева" прымусіла кіраўніцтва беларускага хакейнага клуба "Дынама" пайсці на непапулярныя меры. Скасаваны кантракт паміж "зубрамі" і канадскім форвардам Дру Шорам, ён пакінуў рады каманды па ўзаемнай згодзе бакоў, без выплаты кампенсацыі. На драфт адмоў выстаўлены Шэйн Прынс, які нядаўна выказаў жаданне атрымаць беларускае грамадзянства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускай каманды ў КХЛ.

Генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў пракаменціраваў гэтыя рашэнні: "Мы ўдзячныя Шору за яго работу. Гэта выдатны нападаючы, і я магу толькі пажадаць яму паспяхова прадоўжыць кар'еру на высокім узроўні. Аднак на пазіцыю цэнтральнага нападачага вядучага звяна, на якую прэтэндаваў Дру, на гэтым этапе нам неабходны хакеіст з крыху іншымі якасцямі. Расставанне з Шорам дасць магчымасць нам вызваліць у зарплатнай ведамасці дастатковую суму, каб закрыць гэту кадравую праблему. Рашэнне адносна Шэйна Прынса звязана з тым, што нашы чаканні пры падпісанні кантракта былі вышэйшыя, чым ён дэманструе на старце сезона. Ад ігракоў такога ўзроўню мы чакаем, што яны будуць вызначаць гульню каманды, уносіць істотны ўклад у вынік".

У фарм-клубы таксама адправіліся чацвёра беларускіх ігракоў: Мікіта Феакцістаў выбыў у "Дынама-Маладзечна", абаронцы Раман Дзюкаў, Данііл Бокун і нападаючы Андрэй Сцяпанаў - у "Юнацтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі