Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2016, 12:17

Лёгкаатлетка Ірына Якалцэвіч выканала алімпійскі кваліфікацыйны нарматыў

24 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Ірына Якалцэвіч стала пераможцай чэмпіянату Беларусі ў скачках з шастом і выканала алімпійскі кваліфікацыйны нарматыў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за 500 спартсменаў прымаюць удзел у чэмпіянаце, які праходзіць 23-25 чэрвеня ў Гродне. У першы дзень было разыграна 10 камплектаў узнагарод. Самы яркі і важкі рэзультат прынеслі скачкі з шастом у жанчын. Ірына Якалцэвіч, узяўшы вышыню 4 м 50 см, стала і чэмпіёнкай краіны і змагла выканаць алімпійскі нарматыў.

Сёння будзе разыграна 17 камплектаў узнагарод. Гарачая барацьба чакаецца ў сектары для кідання молата, дзе званне чэмпіёна краіны аспрэчаць Іван Ціхан і Павел Барэйша. Яны выйгралі кваліфікацыю з рэзультам 75,71 м і 73,59 м адпаведна. Цікавым будзе і фінал штурхання ядра ў жанчын, а таксама фінальныя забегі на 100 м з бар'ерамі. Упрыгожаць праграму турніру эстафеты 4 па 100 м, а таксама фінал скачкоў у даўжыню ў мужчын і жанчын.

Для спартсменаў старты важны не толькі з пункту гледжання ўзнагарод і тытулаў. Менавіта на чэмпіянаце краіны для некаторых з'яўляецца шанц заваяваць алімпійскую ліцэнзію. Акрамя таго, па выніках гродзенскіх стартаў будзе фарміравацца зборная каманда Беларусі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы і летніх Алімпійскіх Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі