Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2017, 15:16

Легендарны футбаліст мінскага "Дынама" Міхаіл Мустыгін адзначае 80-годдзе

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легендарнаму форварду мінскага "Дынама" Міхаілу Мустыгіну сёння споўнілася 80 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ураджэнец падмаскоўнай Каломны пачынаў футбольную кар'еру ў 1959 годзе ў маскоўскім ЦСКА, але яго яскравы талент раскрыўся ў мінскім "Дынама". У лепшым беларускім клубе Міхаіл Мустыгін гуляў з 1962-га па 1972 гады. За гэты час ён правёў у складзе мінчан 234 матчы, забіўшы 90 мячоў. У 1963 годзе разам з таварышамі па камандзе ён стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР. У 1967 годзе Мустыгін стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў. Балельшчыкі і спецыялісты адзначалі, што невысокі вёрткі форвард вызначаецца цудоўнай тэхнікай, скорасцю і добра пастаўленым ударам. У час выступленняў за мінскае "Дынама" Міхаіл Мустыгін лепш за ўсё ўзаемадзейнічаў з Эдуардам Малафеевым - іх атакуючы тандэм лічыўся адным з самых яркіх у Савецкім Саюзе.

Пасля завяршэння гульнявой кар'еры Міхаіл Мустыгін доўгія гады працаваў трэнерам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Мінска. Сярод яго выхаванцаў нямала вядомых футбалістаў, у ліку якіх і цяперашні галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі